Лукашэнка паляцеў у Кітай
Аляксандр Лукашэнка вылецеў у Кітай. Сёння, 28 лютага, пачынаецца яго візіт у гэтую краіну. Прэс-служба Лукашэнкі апублікавала яго фатаграфію перад трапам. Ён апрануты ў сіні спартовы гарнітур.
Чакаецца, што ён правядзе перамовы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у вузкім і пашыраным складзе. Будзе падпісаны пакет дакументаў па развіццю супрацоўніцтва. Плануюцца сустрэчы з вышэйшымі службовымі асобамі КНР, кіраўніцтвам вядучых кітайскіх карпарацый.