Беларусы Варшавы павіншавалі зняволеных з днём народзінаў



Беларусы Варшавы павіншавалі зняволеных, якія нарадзіліся ў сакавіку, са святам. Акцыя адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі. Падчас яе ўдзельнікі падрыхтавалі лісты, паштоўкі і малюнкі тым, хто цяпер за кратамі.

Суарганізатар падзеі, палітвязень Цімур Газізаў, таксама далучыўся да напісання лістоў:

 -Я таксама пажадаў, каб гэта была апошняя вясна ў зняволенні для тых людзей, якія там. Каб яны захоўвалі сваё здароўе. Таму што гэта вельмі цяжка. Мы разумеем, што для іх гэта і фізічнае выпрабаванне, і духоўнае. Таму тое, што мы можам зрабіць, – гэта іх падтрымаць сваімі лістамі. Важна, каб яны самі разумелі, што яны для нас важныя, што яны павінны вытрымаць. Тады, калі скончыцца іх пакаранне, яны павінны ведаць, што за іх хваляваліся, што ім пісалі.

Падтрымаць акцыю “Напішы віншаванне палітвязню” данатамі можна ў Музеі Вольнай Беларусі альбо на традыцыйных нядзельных акцыях. Сродкі будуць накіраваныя на набыццё капэртаў.

Марына Савіцкая, Беларускае Раыё Рацыя