Колькасць занятых у эканоміцы працягвае зніжацца



Колькасць занятых у эканоміцы працягвае зніжацца. У студзені яна зменшылася на 16 тысяч 700 чалавек у параўнанні са снежнем. У выніку, паводле звестак Белстата, у беларускай эканоміцы было занята 4 мільёны 172 тысячы чалавек.

У параўнанні са студзенем 2022 года, колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 73 тысячы 600, а ў параўнанні са студзенем 2021-га беларуская эканоміка не далічылася ўжо 122 тысячы занятых.