Працягваецца закрыты суд над выкладчыцай МДЛУ Наталляй Дулінай
Палітзняволеную пачалі судзіць 7 лютага ў Менскім абласным судзе. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс адразу зрабілі закрытым. Сёння, 1 сакавіка, суд над жанчынай працягваецца.
Днямі ад яе на волю прыйшоў ліст:
„Пачуваюся добра, бадзёрая і гатова да 1 сакавіка. Збіраюся „адарвацца па поўнай”. Шкада, што працэс закрыты. Але ў дзень прысуду павінны адкрыць, гэта нармальная працэдура. Вельмі хочацца ўбачыць блізкіх. Велізарнае прывітанне ўсім-усім!”
Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Наталля Алегаўна Дуліна.
Вясна