У Беларусі рост курсу даляра у лютым склаў больш за 6%



У лютым Беларусь заняла другое месца паводле росту курсу даляра сярод краін — былых рэспублік СССР. Рост склаў больш за 6%, піша рэсурс „Взгляд”. Горш ідуць справы толькі ў Расеі (+8%).

А калі глядзець з пачатку года, то ў Беларусі — 3-е месца. Зусім не змяніўся афіцыйны курс амерыканскай валюты ў Азербайджане, Туркменістане і Украіне. А ў Арменіі, Малдове, Грузіі і Казахстане даляр нават патаннеў. Прычым у Грузіі і Казахстане — амаль на 3%.