Нафтагазавыя даходы Расеі ў студзені ўпалі амаль на 40% у параўнанні з даваенным часам



Агенцтва Reuters са спасылкай на даныя Міжнароднага энергетычнага агенцтва паведаміла, што ў студзені 2023 года даходы Расеі ад экспарту нафты і газу знізіліся на 38 працэнтаў у параўнанні са студзенем 2022 года.

У студзені гэтага года Масква, паводле звестак МЭА, атрымала ад нафтагазавага экспарту 18,5 мільярда даляраў, у студзені мінулага года — каля 30 мільярдаў.

Выканаўчы дырэктар МЭА Фаціх Біроль заявіў, што заходнія санкцыі ў дачыненні да расейскіх энерганосьбітаў дасягнулі сваёй мэты — стабілізавалі рынкі і скарацілі даходы Масквы.