Украіна – свабода ўсіх нас



Ук­ра­і­на вы­стой­вае, вы­жы­вае і, дай Бо­жа, хай пе­ра­ма­гае! Пер­шая га­да­ві­на ва­ен­най аг­рэ­сіі Ра­сеі на на­шу су­сед­ку ад­на­знач­на па­каз­вае, што гэ­та вай­на на жыц­цё і смерць ук­ра­ін­ска­га на­ро­да і яго дзяр­жаў­нас­ці. Маск­ва не ба­чыць, зда­ец­ца, ін­шай раз­вяз­кі, як ка­пі­ту­ля­цыя Кі­е­ва і наў­п­рост анек­сія ўсёй кра­і­ны. Ук­ра­і­на з усіх сіл му­сіць ад­ста­яць сваю не­за­леж­насць і ма­рыць вяр­нуць стра­ча­ныя тэ­ры­то­рыі ўключ­на з Кры­мам. Для пу­цін­ска­га ім­пе­ры­я­ліз­му Кі­еў, Менск, Кі­шы­нёў ― гэ­та ста­лі­цы, якія мро­іць за­ха­піць у сва­іх не­а­баль­ша­віц­кіх пам­к­нен­нях. Дзяр­жа­вы Пры­бал­ты­кі, Поль­ш­ча ― гэ­та чар­го­вая мэ­та спад­ка­ем­цы ста­лін­скай ідэі пом­сты. Доб­ра та­кую схе­му ра­зу­ме­юць на­ро­ды ме­на­ві­та ў па­ла­се гэ­так зва­на­га бал­тый­ска-чар­на­мор­ска­га хаў­ру­су, які про­ста пры­му­ша­ны аб’­яд­нац­ца дзе­ля вы­жы­ван­ня. Пер­шы па­лі­тыч­ны і мі­лі­тар­ны кар­дон еў­ра­са­юз­ных дзяр­жаў не ў змо­зе прат­ры­мац­ца без еў­ра­ат­лан­тыч­на­га і на­таў­ска­га па­ра­со­на. Ня­даў­няе па­да­рож­жа прэ­зі­дэн­та Злу­ча­ных Шта­таў Аме­ры­кі Джо Бай­дэ­на ў Кі­еў і па­быў­ка ў Вар­ша­ве ра­зам з лі­да­ра­мі са­мі­ту бу­ха­рэс­ц­кай дзя­вят­кі ― гэ­та про­ста свед­чан­не, што ў вай­ны, на жаль, вы­бу­доў­ва­ец­ца маг­чы­мы пра­цяг­лы і па­шы­ра­ю­чы­ся ха­рак­тар.

Вы­ступ­лен­не прэ­зі­дэн­та ЗША ў Вар­ша­ве ў сва­ім ас­ноў­ным па­сы­ле бы­ло пры­га­дан­нем між­на­род­най су­поль­нас­ці, што вай­на гэ­та не вір­ту­аль­ная спра­ва, але рэ­аль­насць, якая пра­ці­ска­ец­ца праз ме­жы і кан­ты­нен­ты. На­ві­да­во­ку ма­быць вы­бу­доў­ва­ец­ца па­лі­тыч­на-мі­лі­тар­ны блок Маск­ва-Тэ­ге­ран-Пекін, яко­га ўзнік­нен­не і су­поль­ная ўза­е­ма­да­па­мо­га, аба­зна­чае ў рэ­аль­нас­ці па­шы­рэн­не гла­баль­на­га кан­ф­лік­ту і, на жаль, трэ­цюю су­свет­ную вай­ну ў між­кан­ты­нен­таль­ным да­чы­нен­ні. Дай Бо­жа, каб ні­ко­лі та­кое не зда­ры­ла­ся і па­лі­тыч­ная шах­мат­ная дош­ка не пе­раў­т­ва­ры­ла­ся ў атам­ную тра­ге­дыю. Тым больш у та­кой сі­ту­а­цыі мы па­він­ны ра­зу­мець, які ця­жар уда­ру пры­ня­ла на ся­бе Ук­ра­і­на і што яна ме­на­ві­та сва­ёй кры­вёю, сля­за­мі, тра­ге­ды­яй зніш­чэн­няў і бе­жан­ства аба­ра­няе мір­нае ды­хан­не Еў­ро­пы! Гэ­та­га да гэ­тай па­ры не мо­гуць зра­зу­мець не­ка­то­рыя сы­тыя і бес­х­ры­бет­ныя па­лі­ты­кі і гра­мад­ствы част­кі на­ша­га кан­ты­нен­та. Ха­ця тут ап­ра­ча звы­чай­най ду­рас­ці ма­ем і да­чы­нен­не да мі­льяр­даў пет­ра­еў­ра, ук­ла­дзе­ных апош­ні­мі дзе­ся­ці­год­дзя­мі Ра­сеяй у ідэю ру­ска­га мі­ру з мэ­тай узяць Еў­ро­пу без ані­вод­на­га выст­ра­лу.

Дзіў­на зна­ё­мая сі­ту­а­цыя бы­ла пе­рад вы­бу­хам Дру­гой су­свет­най вай­ны, ка­лі гіт­ле­раў­ская Ня­меч­чы­на, пад­паль­ва­ю­чы та­дыш­ні свет, ме­ла да­чы­нен­не да па­лі­ты­каў, якія ха­це­лі мі­ру за лю­бую ца­ну, зна­чыць, ад­даць нем­цам усё, ча­го яны да­ма­га­юц­ца, каб по­тым ап­ра­ча вы­ка­за­ных слоў, а на­ват аб’­яў­лен­ня вай­ны Гіт­ле­ру, не гі­нуць за Поль­ш­чу. Та­кую сі­ту­а­цыю бес­пар­дон­на ска­ры­ста­лі зню­хаў­шы­е­ся та­ды дык­та­та­ры Ста­лін і Гіт­лер, па­дзя­ліў­шы на­но­ва зо­ны аку­па­цыі ў Еў­ро­пе ў 1939-1941 га­дах. Усё ж не­ве­ра­год­на зна­ё­мае! Ці ж гі­сто­рыя із­ноў па­ко­ціц­ца па прай­шоў­шым шля­ху? Тое, што і так мо­жа зда­рыц­ца, вы­дат­на ра­зу­ме­юць звы­чай­ныя лю­дзі, для якіх не­ка­то­рыя дзе­ян­ні па­лі­ты­каў у спра­ве да­па­мо­гі Ук­ра­і­не вык­лі­ка­юць про­ста ва­ні­та­вы рэф­лекс. Та­му з пер­шых дзён вай­ны мы ба­чы­лі ча­ла­ве­чую са­лі­дар­насць з на­ро­дам, які апы­нуў­ся ў бя­дзе. Кра­і­най, якая ад­кры­ла свае ме­жы і сэр­цы ста­ла Поль­ш­ча. І на­да­лей, ня­гле­дзя­чы на пра­цяг­ласць і шмат­лі­кія праб­ле­мы з ла­гі­стыч­ным за­бес­пя­чэн­нем ва ўсіх дзя­лян­ках бе­жан­цаў, поль­скае гра­мад­ства са сва­і­мі дзяр­жаў­ны­мі, са­маў­ра­да­вы­мі, няў­ра­да­вы­мі струк­ту­ра­мі ста­ра­ец­ца да­па­ма­гаць і не даць па­гас­нуць на­дзеі на ўза­е­ма­ча­ла­веч­насць.

Хва­ля ўкра­ін­скіх бе­жан­цаў да­ка­ці­ла­ся і да нас, на Пад­ляш­ша. Па­ма­га­юць ім так­са­ма і бе­ла­ру­сы Пад­ляш­ша ― ка­рэн­ная на­цы­я­наль­ная мен­шасць і за­пу­ска­ю­чая тут свае ка­ра­ні бе­ла­ру­ская ды­яс­па­ра. Пра вай­ну, лёс бе­жан­цаў па­ду­ма­ла­ся мне ў мі­ну­лую пят­ні­цу ў час ак­цыі ў Бе­ла­сто­ку, пры­све­ча­най пер­шай га­да­ві­не вай­ны. Про­ста тра­ге­дыя мі­льё­наў бе­ла­ру­саў, якіх у 1915 го­дзе цар­скія ўла­ды пры­му­сі­лі па­кі­нуць род­нае гняз­до, жы­ве ад па­ка­лен­няў у на­шай ге­не­тыч­най і ўжо гі­ста­рыч­най па­мя­ці. І еха­лі на­шы пра­дзе­ды з Пад­ляш­ша ча­ста на тыя зем­лі, якія за­раз апы­ну­лі­ся ў аг­ні вай­ны і бя­ды. А ця­пер бе­жан­цы ад­туль трап­ля­юць да нас. Не­ка­то­рыя з іх гэ­та на­ват наш­чад­кі тых бе­ла­ру­саў, якія па во­лі лё­су за­ста­лі­ся ва ўсход­няй Ук­ра­і­не. І каб нам із­ноў не стаць бе­жан­ца­мі, трэ­ба быць са­лі­дар­ны­мі з ук­ра­ін­ца­мі і жа­даць ім пе­ра­мо­гі.

Яў­ген Вапа, тыднёвік „Ніва”, №10, 2023 г.