„Літоўскія чыгункі” адхілілі 9% заявак з Беларусі
У студзені-лютым літоўскі чыгуначны перавозчык LTG Cargo адхіліў 9% з 3700 беларускіх заявак на перавозку грузаў. У каментары BNS кіраўніца кампаніі Эгле Шыме паведаміла, што ў Літву ад пачатку года не пусцілі паўтары сотні вагонаў, падазраючы спробы абыходу санкцый.
Агулам за першыя два месяцы на тэрыторыю Літвы не прапусцілі 453 вагоны. Часцей за ўсё санкцыі спрабуюць абысці пры перавозках драўніны, металапрадукцыі, угнаенняў і вугалю.
22 лютага стала вядома, што ў Літве затрымалі 15 вагонаў з беларускімі калійнымі ўгнаеннямі. Груз перавозілі парушаючы міжнародныя санкцыі, накладзеныя на беларускі рэжым.