Пашкоджаны А-50 паляцеў у Расею, магчыма, на рамонт
2-га сакавіка а 11:35 самалёт А-50 узляцеў з аэрадрома ў Мачулішчах, паведамляе „Беларускі Гаюн”. Гэта той самы самалёт РФ, які мог атрымаць пашкоджанні падчас дыверсіі ў нядзелю.
Паводле „Гаюна”, самалёт паляцеў у Расею, магчыма, на рамонт.
Раней ініцыятыва былых сілавікоў “Байпол” паведамляла, што беларускія партызаны пашкодзілі самалёт у двух месцах з дапамогай дронаў: адным зарадам быў пашкоджаны ключавы элемент — радыёлакацыйная станцыя. Другое пашкоджанне — у раёне размяшчэння антэны спадарожнікавай радыёлініі. Учора, праз тры дні пасля маўчання, дзяржаўныя тэлеканалы паказалі, як самалёт едзе па тэрыторыі аэрадрома. Але знялі самалёт у цемнаце.