У Варшаве адзначылі гадавіну стварэння беларускай супольнасці бізнесменаў «Belarusian community of businessmen»
Імпрэза прайшла ў Музеі Вольнай Беларусі і ўключала знаёмства з трыма ініцыятывамі: «Новая Беларусь», Беларускага бізнес-цэнтру, а таксама ўласна BCB-супольнасці.
«Зараз такі час, калі ўсім трэба быць разам», – зазначыла сузаснавальніца BCB-супольнасці Наталлі Красько і падзялілася планамі на будучыню.
– Мы ідзем у сектары: будаўніцтва, перавозчыкі, рэстаратары, збіраецца сектар паслуг, гандаль. І зараз хацелася б, каб сфармаваліся б супольніцтвы, якія ідуць на агульныя задачы. Можа, да канца года яны з’явіліся б, што гэта можа быць? Тут яны стварылі рэстаратары свой навучальны цэнтр. Аднаму рэстарану складана гэта зрабіць, таму лепей абʼяднацца і рабіць разам.
«Вельмі важна, каб у нас быў наладжаны дыялог», – дадала Наталля Красько.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя