Украіна будуе другую лінію супрацьтанкавых умацаванняў на беларускай мяжы



У Ровенскай вобласці на мяжы з Беларуссю будуюць другую лінію процітанкавых умацаванняў.

Фота: t.me/vitalykoval8

«На мяжы з Беларуссю кіпіць праца. Мы штодня будуем фартыфікацыйныя і інжынерныя збудаванні. Капаем другую лінію процітанкавых равоў і ўзводзім загароды, выкарыстоўваючы спецыяльныя бетонныя канструкцыі», — напісаў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Віталь Коваль.

Раней на Ровеншчыне замініравалі памежны перыметр з Беларуссю.