Мазырскі НПЗ вырашыў закупіць сістэму назірання за беспілотнікамі
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод вырашыў закупіць сістэму назірання за беспілотнікамі. Адпаведны тэндар на сайце дзяржзакупак заўважыла рэгіянальнае выданне «Флагшток».
Мэта закупкі сістэмы — маніторынг палётаў беспілотнікаў, якія «пагражаюць бесперапыннасці тэхналагічных працэсаў» на МНПЗ. Паводле ўмоваў тэндару, Мазырскі НПЗ гатовы аддаць 1,7 млн беларускіх рублёў (каля 600 тысяч даляраў) за сістэму, якая зможа знаходзіць беспілотнікі пры дапамозе аптычных, лазерных, радыёлакацыйных тэхналогій. Сістэма таксама павінна ўмець знаходзіць месца размяшчэння пульта беспілотніка. У закупцы не тлумачыцца, што плануюць рабіць са знойдзенымі дронамі.
26 лютага 2023 году ByPol і лідары апазіцыі ў выгнанні паведамілі, што расейскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50У быў пашкоджаны ў выніку атакі беспілотнікаў на авіябазу ў Мачулішчах.
Беларускае Радыё Рацыя