Улады ўзялі пад кантроль арганізацыю выставаў у Беларусі



 «Беларускі саюз мастакоў» апублікаваў паведамленне, у якім інфармуе пра змены заканадаўства аб культуры ў частцы правядзення выставаў.

Цяпер, гаворыцца ў паведамленні, у адпаведнасці з п. 1 арт. 222 Кодэкса Беларусі аб культуры арганізатар выставы абавязаны не пазней чым за 10 каляндарных дзён паведаміць аб яе правядзенні ў «структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога (Менскага гарадскога) тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры».

Пісьмовае паведамленне аб правядзенні выставы павінна ўтрымліваць інфармацыю пра: арганізатара выставы (для грамадзян — прозвішча, імя, імя па бацьку, месца жыхарства, для юрыдычных асоб — найменне і месцазнаходжанне); аўтараў, творы якіх плануюць паказваць на выставе, і іх творчую дзейнасць, а таксама пералік саміх твораў і фотаздымкаў (відэаматэрыялаў); назву, час (тэрміны) і месцы правядзення выставы.

Пры гэтым патрабаванні не распаўсюджваюцца на выставы, якія праводзяцца паводле рашэння дзяржаўных органаў або па ўзгадненні з імі.

Беларускае Радыё Рацыя