У Варшаве прайшла вечарына “TerazTu”
У Варшаве адбылася вечарына “TerazTu”. У ёй прынялі ўдзел беларускія і ўкраінскія гурты Захавана&NIKO TerazTu, Syntrig, RVAN і Atesta.
Пра канцэпцыю імпрэзы распавёў вядоўца і суарганізатар мерапрыемства Пабло:
-У двух гуртах выступаюць майстры, а астатнія – гэта маладыя калектывы, якія толькі пачынаюць свае першыя крокі на вялікай сцэне. Мы надаем ім упэўненасці і моцы і патрэбны кірунак. Першы калектыў – гэта калабарацыя двух прафесійных музыкаў – Захавана&NIKO TerazTu. Яны здольныя выступаць на стадыёне. Наступныя ў нас – Atesta. Там працуе Васіль – самы добры педагог, бо я яго вучань. Самае галоўнае – даць людзям магчымасць зрабіць першыя крокі.
Імпрэза з’яўлецца часткай вечарын, якія традыцыйна будуць ладзіцца па суботах у клубе “BarBaazar”.
Падзея прайшла пры падтрымцы Varšavyski production.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя