Колькасць ахвяр расейскага ракетнага ўдару па Запарожжы павялічылася да 13 чалавек



У Запарожжы павялічылася колькасць загінулых у выніку абстрэлу жылога дому расейскімі ракетамі. Вядома ўжо аб 13 ахвярах нападу.

Фота: t.me/dsns_telegram

Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай службе па надзвычайных сітуацыях Украіны. «З-пад завалаў будынку спецыялісты ДСНС вынеслі 13 загінулых. Адзін з іх — 8-месячнае дзіця», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней паведамлялася, што ратавальнікам удалося выцягнуць з-пад абваленага дома 11 чалавек. Ноччу ў Запарожжы ратавальнікі знайшлі целы яшчэ дзвюх жанчын. Адна з пацярпелых — цяжарная жанчына. Чацвёра пацярпелых дагэтуль знаходзяцца ў шпіталях.

Ратавальнікі кажуць, што дадзеныя аб колькасці загінулых у выніку ракетнага абстрэлу не канчатковыя. У пяціпавярховік у цэнтры Запарожжа расейскія войскі ўдарылі з ракеты С-300 у ноч на 2 сакавіка. У пад’ездзе разбураныя кватэры з пятага па другі паверх.

Беларускае Радыё Рацыя