У Гайнаўцы гаварылі пра паўстанне 1863 года ў Белавежскай пушчы



У Беларускім музеі ў Гайнаўцы адбылася гістарычная лекцыя на тэму «Студзеньскае паўстанне ў Белавежскай пушчы».

Пра тое, як адбывалася паўстанне 1863 года ў ваколіцах самай вялікай пушчы Еўропы, пра асаблівасці вядзення баявых дзеянняў, тактыку паўстанцаў у варунках вялікай пушчы, жыхарам прыпушчанскай Гайнаўкі распавядаў гісторык з Гародні Васіль Герасімчык:

-Белавежская пушча была адной з бяспечных для паўстанцаў зонаў, яе вельмі шанавалі, любілі, паколькі тут фактычна былі створаны лагістычныя цэнтры, для таго, каб паўстанцкія атрады праходзілі праз Белавежскую пушчу далей – з Кароны Польскай на тэрыторыю  Беларусі, ажно да Меншчыны. І ў той жа момант, магчымае перакідванне рэсурсаў з тэрыторыі Беларусі ў Карону Польскую. У Белавежскай пушчы ствараліся схроны для таго, каб паўстанцы імі карысталіся.  

Васіль Герасімчык таксама адзначыў пад час свайго аповяду, што Белавежская пуша і яе ваколіцы былі вельмі цікавым і адначасова складаным рэгіёнам у паўстанні, зважаючы на яго шматканфесійны і нацыянальны склад насельніцтва.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя