На Берасцейшчыне зафіксавана 479 „экстрэмістаў”



479 – такая зафіксаваная колькасць так званых „экстрэмістаў” з Берасцейшчыны. Менавіта столькі чалавек маюць статус асобаў, якія маюць дачыненне да „экстрэмісцкай дзейнасці”.

Да спісу цягам апошніх тыдняў быў дададзены жыхар Пінску Сяргей Савіч. Палітвязень быў затрыманы ў жніўні 2022 года. Спачатку мужчыне былі прысуджаныя суткі за рэпост з нібы экстрэмісцкага тэлеграм-канала, а пасля былі прад’яўленыя абвінавачванні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэта частка 1 артыкула 130 або распальванне варожасці і частка 3 артыкула 361-1 або ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання. Па першаму артыкулу прысуджана тры гады калоніі, па другому пакуль суда не было.

Таксама ў спіс трапіў Аляксей Мігно. Асуджаны па артыкулу 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Здзек з дзяржаўных сімвалаў. Прысуджаны 1 год калоніі за зняты з дзяржаўнага будынку чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг.

Беларускае Радыё Рацыя