Нафтагазавыя даходы Расеі ў 2023 годзе знізіліся амаль удвая



Нафтагазавыя даходы Расеі ў студзені і лютым гэтага года знізіліся амаль напалову ў параўнанні з тым жа перыядам летась.

Пра гэта паведаміла Міністэрства фінансаў РФ. Прычынай такога зніжэння з’яўляецца падзенне коштаў нафты маркі Urals і рэзкае скарачэнне экспарту прыроднага газу.

У цэлым даходы бюджэту ў пачатку гэтага года на 25% меншыя, чым летась. Мінфін апублікаваў папярэднюю адзнаку выканання федэральнага бюджэту за студзень і люты гэтага году. Паводле дадзеных ведамства, нафтагазавыя даходы знізіліся на 46% у параўнанні з пачаткам 2022 года.

Скарачэнне экспарту газу абумоўленае як эканамічнымі санкцыямі, уведзенымі супраць Расеі краінамі Еўразвязу, гэтак і адмовай самой Расеі пастаўляць энерганосьбіты «недружалюбным» краінам і спыненнем газаправоду «Паўночны паток».

Беларускае Радыё Рацыя