Вадзім Мажэйка: Рашэнні пра прысуды – прадказальныя
У Беларусі абвешчаныя завочныя прысуды сябрам Каардынацыйнай рады, у тым ліку і Святлане Ціханоўскай.
Палітычны аналітык, каардынатар экспертнай сеткі «Наше мнение» Вадзім Мажэйка каментуе гэтыя прысуды:
– Мне здаецца, што гэтыя рашэнні былі цалкам прадказальныя, і наўрад ці яны здзівілі ці кагосьці з назіральнікаў, ці кагосьці з саміх падсудных гэтаму завочнаму суду. Канешне, ніякіх рэальных наступстваў, акрамя фактычна адціскання маёмасці, для гэтых людзей у Беларусі не будзе. У прынцыпе пра маёмасць – гэта чакана, і мяркую, што ўсе фігуранты справы з гэтай маёмасцю маральна даўно развіталіся.
Сама Святлана Ціханоўская таксама пракаментавала ў СМІ гэтыя рашэнні наступным чынам «Я не думаю пра тое, што яны хацелі сказаць мне сваім «прысудам». З ім ці без яго — я і дэмакратычныя сілы рабілі і працягнем рабіць усё магчымае, каб вызваліць нашых палітычных зняволеных і прывесці нашу краіну да дэмакратычных перамен».
Беларускае Радыё Рацыя