Крысціна Рыхтэр: Прысуд па «справе Каардынацыйнай рады» – ўсяго тэхнічная справа рэжыму Лукашэнкі
6-га сакавіка ў Менскім гарадскім судзе былі завочна вынесены прысуды фігурантам «справы Каардынацыйнай рады»: Святлане Ціханоўскай, Паўла Латушку, Марыі Мароз, Вользе Кавальковай, Сергею Дылеўскаму.
Прысуды і далейшыя крокі каментуе дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр:
– Быў, канешне, вельмі хуткі судовы працэс, бо ён заняў не вельмі шмат часу. Яны самі сабе нешта вырашылі, нешта ўзбудзілі, насабіралі нейкія матэрыялы, прызначылі адвакатаў, прывялі самі сабе працэс і вынеслі прысуд. Тэхнічная справа з боку рэжыму Лукашэнкі зрабіць гэты прысуд. Мы ўвогуле не здзіўленыя гэтымі тэрмінамі. З нашага боку, канешне, будзе падрыхтаванае апеляцыйнае абскарджванне гэтага выраку. Вядома, што яно не дасць нейкія адпаведныя станоўчыя вынікі. Няма справядлівага разгляду ўвогуле судовай справы.
Па словах Крысціны Рыхтэр, пасля вынясення падобнага прысуду па справе «Каардынацыйнай рады» можна чакаць такі далейшы крок рэжыму Лукашэнкі, як пазбаўленне грамадзянства Рэспублікі Беларусь фігурантаў справы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Крысціны Рыхтэр