Беларускі гурт Atesta прэзентаваў свой акустычны склад
Беларускі гурт Atesta прэзентаваў свой акустычны склад. У яго, акрамя пастаяннай вакалісткі Улі, уваходзяць гітарыст Васіль і перкусіяніст Мікалай.
“Насамрэч мець 2 розныя склады (акустычны і электрычны) для нашай каманды – справа звыклая”, – распавядае Уля Паўловіч і прадстаўляе новых удзельнікаў.
– У нас зараз грае вось Ярмоленка – круты гітарыст. Вельмі тэхнічна, нават крыху бывае няёмка з ім побач стаяць, бо я не такая тэхнічная. Вельмі цікава ў нас атрымалася з перкусіяністам, бо мы проста прыйшлі з Васем на студыю: давай, рэпеціруй як-небудзь, там акустыку нешта пагралі. Вася такі: Коля, ідзі сюды. А Коля ці сцены фарбаваў, нешта такое там было. Ну, і прыходзіць, адну песню сыгралі, дамовіліся на наступную рэпетыцыю. Вельмі так хутка. Спантанна ўсё адбылося. Але насамрэч мне падабаецца вельмі склад.
У акустычным складзе калектыў паспеў даць свой першы выступ. Гурт падтрымаў імпрэзу “TerazTu”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя