Уладзімір Зяленскі пра абарону Бахмута
„Мы абараняем Бахмут, таму што калі гэты горад упадзе, у расейскіх войскаў будзе адкрыты шлях для захопу іншых цэнтраў на Данбасе, такіх як Краматорск і Славянск”, заявіў у аўторак прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю амерыканскаму тэлеканалу CNN.
Ён звярнуў увагу на зусім розныя матывацыі ваюючых у Бахмуце ўкраінскіх і расейскіх вайскоўцаў.
„Мы разумеем, чаго хоча там дамагчыся Расея. (Крамлю) патрэбна любая перамога, нават маленькая. Нават разбурыўшы ўсё ў (горадзе) і забіўшы там усіх мірных жыхароў. Калі б Расея вывесіла свой сцяг у Бахмуце, гэта б дапамагло. (улады ў Маскве), каб мабілізаваць грамадства ў перакананні, што расейская армія (нібыта ўсё яшчэ) магутная”, — сказаў Зяленскі.
У рамках чарговага абмену палоннымі ў аўторак з расейскага палону вярнуліся 130 грамадзян Украіны, у тым ліку 87 абаронцаў Марыупаля; 71 з іх ваявалі на абароненым мінулай вясной металургічным камбінаце „Азоўсталь”, паведаміў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак.