Андрэй Бандарэнка: Украіна пераможа, гэта пытанне часу



Ці вытрымае Украіна вайну з Расеяй – яшчэ год таму гэта да канца не было зразумела. Сёння вядома, што Украіна пераможа, гэта пытанне часу.

Судзячы па таму, што некалькі тыдняў без збоеў працуе інфарструктура, то перамога становіцца ўсё бліжэй, – кажа дырэктар аднаго з буйных прадпрыемстваў Кіева Андрэй Бандарэнка:

Калі ўзяць тое, што было год таму, а што цяпер. Год таму быў непакой, няўпэўненасць. Першы месяц мы не разумелі выстаім ці не, быў страх. Праз год пасля пачатку вайны ва ўсіх упэўненасць у тым, што мы пераможам. Усе адчуваюць, што ўсё павярнулася на бок Украіны.

Расейская агрэсія на Украіну не спыняецца 378 дзён. Увесну могуць адбыцца адныя з самых лёсавызначальных баёў па лініі фронту.

Беларускае Радыё Рацыя