“Дай Дарогу” зладзіць у Варшаве вялікі электрычны канцэрт
Гурт “Дай Дарогу” зладзіць у Варшаве вялікі электрычны канцэрт. Падзея пройдзе 11 сакавіка. На ёй музыкі выканаюць кампазіцыі, правераныя часам, а таксама прэзентуюць новы сінгл.
Чым яшчэ будзе адметная імпрэза, распавёў вакаліст гурта “Дай Дарогу” Юры Стыльскі.
– Па-першае, яго доўга ўсе так чакалі. Для нас гэта такая знакавая дата ў тым плане, што нават у сталіцы мы больш рыхтаваліся да гэтага. Я тут жыву. Гэта будзе проста супер-канцэрт. Са многіх гарадоў людзі на яго прыязджаюць. Мы чакаем самі, што гэта будзе адметная дата. Мне вельмі падабаецца Варшава. Яна такая жывая, напоўненая, варыцца ўсё тут, капціць, дыміць. Яна на самой справе жыве.
Спецыяльным госцем падзеі стане Director DJs. Канцэрт пройдзе ў клубе “Odessа” (ul. Kolejowa 8/10).
На ўваходзе можна будзе набыць новы мерч калектыву.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя