Кантроль на выезд за межы Беларусі паслабілі, але чэргі павялічыліся



Кантроль на выезд за межы Беларусі паслабілі, але чэргі павялічыліся. Найбольшы час чакання — каля 47 гадзін — фіксуецца ў літоўскім памежным пункце Мядзінінкай (Меднікі) – піша “Радыё Свабода”. Памежны кантроль пры выездзе з Беларусі стаў менш строгі, чым быў у першы тыдзень пасля дыверсіі супраць расейскага самалёта-наводчыка А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах.  Цяпер на выезд тэлефоны не правяраюць, не дапытваюць, але праганяюць багаж праз рэнтген-апарат.

Пасля таго, як Польшча закрыла пункт пропуску ў Баброўніках на мяжы з Беларуссю, чэргі грузавікоў з Еўразвязу і трэціх краін у пунктах пропуску праз літоўска-беларускую мяжу працягваюць расці. У некаторых месцах яны за тыдзень павялічыліся больш як на 100 грузавікоў, што павялічыла час чакання больш як на 10 гадзін.

Беларускае Радыё Рацыя