Новыя прысуды ў Беларусі за падтрымку Украіны



Новыя прысуды ў Беларусі за падтрымку Украіны: 7-10 гадоў калоніі. Асуджаныя здымалі ваенную тэхніку расейскіх вайскоўцаў у Беларусі.

– Грамадзяніну Украіны Паўлу Купрыенку прысудзілі паводле арт. 358-1 (агентурная дзейнасць) 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

– Жыхара Гомельшчыны Тараса Мачынскага абвінавацілі ў “здрадзе дзяржаве” (ч. 1 арт. 356 КК) і прысудзілі 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Дзмітрыя Салавянчыка прызналі вінаватым ва “ўкрывальніцтве слядоў цяжкага злачынства” і прызначылі штраф у памеры 400 базавых велічынь ($5000).

Як паведаміў пасол Украіны ў Менску Ігар Кізім у інтэрв’ю Ліга.нет, у Беларусі затрыманыя сямёра ўкраінцаў па падазрэнні ў шпіянажы.