Беларусы маюць праблемы з адаптацыяй у Польшчы
У Беларусі як на пагосце. А людзі рухаюцца, як робаты. Таму Беларусь пакідаюць не толькі па палітычных матывах. Хаця ў Польшчы беларускіх эмігрантаў чакаюць вялікія цяжкасці.
Абаперціся на дыяспару і беларускія эмігранцкія структуры не выпадае, кажа Леанід Рудовіч з Менску, які больш за паўгады прыехаў у Варшаву з сям’ёй:
– Падмурак гэта духоўнасць, гэта згуртаванае грамадства, гэта нейкая ўзаемадапамога. А што мы можам убачыць у той жа Варшаве. Сюды прыязджаеш – тут беларусаў… Калі яны яшчэ з бухты-барахты прыедуць – гэта катастрофа, сапраўды сказаць. Ніхто імі не займаецца – ні адаптацыі, нічым. Я быў так здзіўлены, да бязладдзя проста. Я думаў, што прыедзеш – і тут адразу, так бы мовіць даведнік знойдзеш, нейкая служба, ці яшчэ нешта…
Трэба адзначыць, што ёсць у Варшаве Беларускі Дом і Цэнтр беларускай салідарнасці, нешта там робіцца. Але на практыцы яны не аб´ядналі беларусаў, на жаль, не сталі ані домам, ані салідарнасцю. Зараз ёсць надзея на «Дар лёсу» у касцёле Св. Аляксандра, які паціху набывае папулярнасць.
Беларускае Радыё Рацыя