Санкцыі блакуюць 25% эканомікі Беларусі



Галоўчанка заявіў, што санкцыі аказваюць блакуючы ўплыў на 25% эканомікі Беларусі. Галіны, якія трапілі «пад самыя жорсткія санкцыі», працягваюць адчуваць «пэўныя цяжкасці», заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 11 сакавіка ў праграме «Вопрос номер один» на тэлеканале «Беларусь 1».

Паводле яго, «просты блакавальны ўплыў» абмежавальныя меры аказваюць на 25% беларускай эканомікі, астатняе знаходзіцца «пад ускосным уздзеяннем санкцый».«Але, з іншага боку, атрымалі нядрэнныя фінансавыя вынікі, — заявіў ён. — Бо ў нас рэнтабэльнасць продажаў па эканоміцы, здаецца, 8,9% — рэкорд за дзесяць гадоў. У нас гістарычна лепшае сальда замежнага гандлю, напэўна, гэта таксама нядрэнны вынік у гэтых умовах, ніхто такога не чакаў». 

Тым часам, паводле звестак Белстату, амаль 4% беларусаў жывуць за рысай беднасці, 40% усіх прыбыткаў ідзе на харчаванне. У студзені экспарт тавараў і паслугаў Беларусі ўпаў на 10%.

Беларускае Радыё Рацыя