У вайне гінуць у асноўным расейскія вайскоўцы з бедных рэгіёнаў
382-гі дзень вайны ва Украіне. Расея па-ранейшаму нясе выключна вялікія страты, але яны моцна адрозніваюцца ў розных рэгіёнах краіны, гаворыцца ў штодзённым абнаўленні выведкі Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.
У міністэрстве заявілі, што ва ўсходніх раёнах Расеі доля памерлых да колькасці насельніцтва ў 30 разоў вышэйшая, чым у Маскве. У некаторых месцах найбольш пакутуюць этнічныя меншасці. У Астрахані каля 75 працэнтаў пацярпелых паходзяць з казахскай і татарскай меншасцей.
У сваю чаргу ў нядаўняй справаздачы Інстытута ваенных даследаванняў ЗША (ISW) гаворыцца, што расейскія войскі не пацвердзілі прагрэс у Бахмуце на ўсходзе Украіны, Данецкай вобласці, нягледзячы на працяг расейскіх наземных нападаў у горадзе і ваколіцах.
Беларускае Радыё Рацыя