“Дай Дарогу” даў у Варшаве вялікі электрычны канцэрт
Гурт “Дай Дарогу” даў у Варшаве вялікі электрычны канцэрт. Імпрэза прайшла пры поўнай залі.
Акрамя свежых і “заслужаных” кампазіцый, музыкі выканалі і папуры песень ДДТ, Земфіры, Бі-2 і Алы Пугачовай. Працягвае лідар гурта “Дай Дарогу” Юры Стыльскі:
– Мы вырашылі сабраць такое папуры лепшых з лепшых на дадзены момант тых, хто не прамаўчаў, тых, хто выказвае сваю пазіцыю пра тое, што адбываецца ў нас у краіне, у свеце. Мы аддаем належнае такім чынам.
Прыходзяць беларусы, яны ў выгнанні. Дзякуй Богу, што яны на волі. Я вельмі рады, што разам адпачнем і забудземся на нейкія бытавыя пытанні. Людзі прыходзяць на канцэрт для таго, каб адпачыць, і ў нас гэта атрымаецца.
Таксама канцэрт падтрымаў Лявон Вольскі. А на разагрэве выступіў Director DJs. Падзея адбылася ў клубе “Odessа”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя