У Беларусі працягваюцца палітычныя суды



Па крымінальных палітычна матываваных справах не сціхаюць суды на Берасцейшчыне.

Пераважна судзяць за так званы экстрэмізм ці за абразу прадстаўнікоў улады, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:

– Рэпрэсіі працягваюцца, палітычныя крымінальныя суды працягваюцца. Колькасць палітвязняў плюс-мінус застаецца нязменнай. Адны людзі выходзяць, адбыўшы цалкам пакаранне, а на іх месца прыходзяць новыя і новыя, якіх судзяць па новых справах. Асноўныя справы – гэта за каментары ў інтэрнэце.

Праваабаронца дадала, што таксама лічба палітвязняў з Берасцейшчыны ўжо некалькі месяцаў застаецца прыкладна на адным і тым жа ўзроўні 250-255 чалавек. Хтосьці выходзіць на волю ў сувязі з адбытым тэрмінам пакарання, а кагосьці прызнаюць новымі палітвязнямі.

Беларускае Радыё Рацыя