Галоўчанка сказаў, калі ў Беларусі дзяржава перастане рэгуляваць цэны



Прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанку ў праграме „Пытанне нумар адзін” на БТ спыталі пра сістэму рэгулявання цэн. Чыноўнік адзначыў, што дзяржава перастане трымаць цэны толькі тады, калі будуць выкананыя пэўныя ўмовы.

У прыватнасці, ён зазначыў, што адмяніць рэгуляванне цэн могуць, калі ў сферы гандлю навучацца працаваць „па справядлівасці”.

„Як толькі ўбачым, што сітуацыя з цэнаўтварэннем поўнасцю прыйшла ў норму і цана фармуецца справядліва, без гонкі за звышпрыбыткамі і закладвання вялікіх выдаткаў у сабекошт, вядома, тады будзе мадэрнізавацца і сістэма рэгулявання цэны”, — сказаў ён.

Па словах Галоўчанкі, у дзяржаве пастаўленая задача ўтрымаць інфляцыю ў межах 7-8% за год.