У Беластоку падвялі вынікі праваслаўнай алімпіяды



У Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку падвялі вынікі агульнапольскай Алімпіяды праваслаўных рэлігійных ведаў. Узнагародзілі пераможцаў конкурсу царкоўных ведаў і іх настаўнікаў.

Сакратар алімпіяды – айцец Міраслаў Філіманюк адзначыў, што ў гэтым годзе колькасць удзельнікаў Алімпіяды ў два разы большая, чым у мінулы год:

– Нас цешыць, што тут шмат моладзі, больш, чым у мінулыя гады. Кажуць, што моладзь не цікавіцца рэлігіяй, я гэтага не бачу, я бачу іншае. Усё, што цікава, яны вельмі ахвотна прымаюць. Запрашаем іх на алімпіяду, каб лепш пазнаваць рэлігійнае жыццё, якое развіваецца ў Царкве ў Польшчы.

Рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле

Алімпіяда праваслаўных рэлігійных ведаў у Польшчы праводзіцца ўжо больш за 20 гадоў. Мае акрэдытацыю пры Міністэрстве адукацыі, што дае пэўныя прэферэнцыі яе пераможцам для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У гэтым годзе ў ёй прынялі ўдзел 90 вучняў не толькі з Падляшша, але і з іншых рэгіёнаў Польшчы.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя