Еўрапейскія праваабаронцы заклікаюць вызваліць Алеся Бяляцкага



Еўрапейскія праваабаронцы сабралі больш за 50 тысяч подпісаў з заклікам вызваліць Алеся Бяляцкага і ўсіх беларускіх палітвязняў.

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco сабрала ўжо больш за 56 000 подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем вызваліць старшыню «Вясны» і ўсіх палітзняволеных Беларусі. Пасля заканчэння збору подпісаў яе плануюць перадаць у амбасаду Беларусі ў Берліне.

“Алесь Бяляцкі  — адзін з больш як 1400 палітвязняў Беларусі. Усе яны знаходзяцца ў зняволенні выключна за рэалізацыю сваіх правоў на свабоду выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцый”, – гаворыцца ў петыцыі.