У ААН хочуць, каб Літва адмяніла санкцыі супраць беларускіх угнаенняў



У ААН незадаволеныя тым, што Літва забараніла транзіт беларускіх калійных угнаенняў праз сваю тэрыторыю. Камітэт ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах рэкамендуе ўладам гэтай краіны перагледзець прынятыя меры.

У Камітэце ААН заяўляюць, што санкцыі, уведзеныя Літвой прывялі да дэфіцыту ўгнаенняў і негатыўна адбіліся на харчовай бяспецы ў краінах Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. „Камітэт рэкамендуе дзяржаве-ўдзельніку перагледзець гэтыя нядаўнія меры, якія ўплываюць на кошт угнаенняў і харчовую бяспеку ў гэтых краінах”, — гаворыцца ў дакуменце.

Літоўская чыгунка ў лютым 2022 года скасавала кантракт на перавозку беларускага калію як неадпаведны інтарэсам нацыянальнай бяспекі Літвы.

Пасля гэтага Літва не аднойчы выяўляла спробы парушыць гэтыя санкцыі.

Беларускае Радыё Рацыя