Апытанка: 9 траўня – з Лукашэнкам ці без?



Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ехаць на парад Перамогі 9-га траўня ў Маскву. Тым не менш, паабяцаў „заскочыць” туды напярэдадні афіцыйнана святкавання. Што думаюць пра гэта беларусы? Карэспандэнты БелаПАН высвятлялі на вуліцах Менска:

 Не ведаю. Магчыма, яго не запрасілі. У яго свой парад. Што ж гэта будзе – мы застанемся адныя?..

–  У нас жа таксама будзе парад, будзе прымаць у нас. Але я не ведаю, правільна гэта ці не. Гэта яго выбар: ехаць туды ці застацца тут.

–  Магчыма, гэта з-за палітыкі. Прычына ў канфлікце Расеі і Украіны. Але я думаю, што, можа, проста не захацелася.

–  Гэта памяць. Гэта свята. І гэты дзень заўсёды павінен адзначацца. І гэта нават не абмяркоўваецца. Нягледзячы на сітуацыю ў краіне, свята ёсць свята.

–  Магчыма, хоча пабыць на парадзе 9 траўня ў нас. Можа, ёсць нейкія палітычныя прычыны.

–  Бо трэба святкаваць у гэты дзень са сваім народам.

–  Ён павінен застацца тут, падтрымаць свой парад і павіншаваць нашых ветэранаў.

–  Трэба запытаць у Колі. Магчыма, той не захацеў. Сітуацыя заўжды складаная. А каму патрэбны парад, у таго і грошы ёсць. А каму не патрэбны, той не праводзіць.

Адзначаць угодкі сканчэння Другой сусветнай вайны ў кампаніі Уладзіміра Пуціна адмовіўся шэраг еўрапейскіх лідараў. Наведаць Маскву 9-га траўня плануюць, у прыватнасці, кіраўнікі Паўночнай Карэі, Кітая, Індыі ды Манголіі.

Паводле БелаПАН

Фота 9maya.ru