Сейм Літвы зацвердзіў падаўжэнне НС на мяжы да 2 траўня
Сейм Літвы зацвердзіў падаўжэнне надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю і Расеяй да 2 траўня. Яно было ўведзена ў мінулым годзе ў сувязі з агрэсіяй РФ супраць Украіны.
Надзвычайнае становішча прадугледжвае абмежаванні на пропуск грамадзян Расеі праз мяжу Літвы. Таксама ў рамках надзвычайнага здарэння абмежавана выдача віз грамадзянам РФ і Беларусі. Рэжым надзвычайнага здарэння дзейнічае на адлегласці 5 кіламетраў ад граніцы, а таксама ў міжнародных пунктах пропуску ўнутры краіны.
Беларускае Радыё Рацыя