Новы помнік Дуж-Душэўскаму: Да Дня Волі і з падзякай за падмурак нацыянальнай ідэі
У Коўне, у межах падрыхтоўкі да святкавання Дня Волі, запланавана адкрыццё 25-га сакавіка на магіле дзеяча БНР Клаўдзія Дуж-Душэўскага, які лічыцца аўтарам бел-чырвона-белага сцяга, новага помніку.
Падрабязнасці паведаміла аўтарка ідэі і арганізатарка ўсяго праекта, Ніка Выгоўская:
-Брыгада, дарэчы, нашых беларускіх хлопцаў, былых каліноўцаў, рэалізуе. Гатова на 80%. Мы вырашылі граніт, бо гэта цвёрды камень. Ён не падуладны часу, як і прынцыпы Дуж-Душэўскага. Падмурак нашай дэмакратыі Дуж-Душэўскі. Дзякуй яму за яго праведнае жыццё, якое стала падмуркам нашай нацыянальнай ідэі. Самая вялікая ўзнагарода для ініцыятыўнай групы, што гэтую справу ўхваліла Івонка Сурвіла. Шчыра запрашаю ўсіх беларусаў!
Сродкі на новы помнік у Коўне «бацьку» бел-чырвона-белага сцяга былі сабраныя праз краўдфандынг. Урачыстае адкрыццё адноўленага надмагілля аўтара бел-чырвона-белага сцягу Беларускай Народнай Рэспублікі Клаўдзія Дуж-Душэўскага адбудзецца 25-га сакавіка а 15-й гадзіне ў Коўне на Петрашунскіх могілках.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Нікі Выгоўскай і праекта