Лукашэнка і Пуцін могуць сустрэцца 6 красавіка



Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў Маскве 6 красавіка.

Такі тэрмін правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы называюць „Ведамасці” са спасылкай на крыніцы, блізкія да адміністрацыі расейскага прэзідэнта. Адзначаецца, што на парадку дня пасяджэння будуць пытанні, звязаныя з сумеснай барацьбой з санкцыйным ціскам, а таксама забеспячэннем бяспекі.

Раней дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, які сустракаўся з Лукашэнкам у Менску ў студзені, сказаў, што на парадку дня пасяджэння могуць быць пытанні пра адмену роўмінгу і сімволіку Саюзнай дзяржавы, бюджэце і нарматыўных актах. Перад пасяджэннем павінна яшчэ прайсці сустрэча на ўзроўні прэм’ер-міністраў дзвюх краін.