Botanic project зладзіць камерны канцэрт у Варшаве



У Варшаве, у суботу, 18 сакавіка, беларускі рэгі-гурт Botanic project зладзіць камерны канцэрт. Імпрэза пройдзе ў арт-лакацыі Stomatologia.

“Раней мы ўжо рабілі падобныя канцэрты-кватэрнікі”, – распавядаюць музыкі Botanic project Андрэй Багамолаў і Клім Малажавы.

Мы вельмі шмат у свой час адыгралі кватэрнікаў, пачыналі нават з маёй кватэры ў Маладзечна. Мы хацелі зрабіць адзін кватэрнік, але ў выніку было столькі жадаючых, што мы тры дні запар рабілі. І кожны раз да нас прыязджала па 30-40 чалавек. Гэта было год так 12 таму, нават больш.

З’явілася добрая пляцоўка ў Варшаве, там вельмі ўтульна, там ёсць добрая сцэна. Памяшканне такое вялікае, як стандартныя канцэртныя пляцоўкі. Таму мы вырашылі зрабіць абмежаваны ўваход. І тут будзе такая магчымасць пасля канцэрта спакойна прапусціць кактэйльчык, з кімсьці пазнаёміцца.

Колькасць квіткоў на імпрэзу абмежаваная. Атрымаць дадатковую інфармацыю можна праз тэлеграм: @Veronart23.

Канцэрт адбудзецца 18 сакавіка, пачатак – у 19:00.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя