Польшча ўмацуе граніцу з Расеяй «Хаймарсамі»
Польшча ўмацуе граніцу з Расіяй «Хаймарсамі».
16-я механізаваная дывізія Польшчы, размешчаная недалёка ад мяжы з Калінінградскай вобласцю, да канца года атрымае на ўзбраенне амерыканскія рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, заявіў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
Усяго ў Польшчу будзе пастаўлена 500 такіх сістэм. Дывізія на мяжы з Калінінградскай вобласцю ўжо ўзмоцненая карэйскімі танкамі К2 Black Panther і самаходнымі артылерыйскімі ўстаноўкамі К9 Thunder.
Беларускае Радыё Рацыя