Праваабаронцу Сяргею Гоўшу сёлета споўнілася б 74
Баранавіцкаму праваабаронцу Сяргею Гоўшу 18 сакавіка споўнілася б 74 гады. Ён пайшоў з жыцця ў канцы снежня 2021 года. Адзін з найстарэйшых сябраў „Вясны”. Быў адным з удзельнікаў стварэння Таварыства беларускай мовы, Экалагічнага саюза, БНФу.
У 1991 быў абраны дэпутатам Берасцейскага аблcавета.
Кажа сябра „Вясны” Алена Лапцёнак:
– Спадар Сяргей адзін з самых адказных і прынцыповых праваабаронцаў, ён заўсёды імкнуўся атрымаць вынік у справе якой займаўся. Мяркую спадару Сяргею цяжка было мірыцца з той сітуацыяй, якая склалася пасля 2020 года, з арыштам нашых „вясноўцаў”, іншых актывістаў.
Кажа праваабаронца Алена Маслюкова:
– На жаль ёсць незваротныя страты, але ўспаміны пра іх застаюцца з намі заўсёды ў светлых і чыстых вобразах.
Любімы муж, цудоўны бацька і дзядуля, верны сябра, інтэлігентны чалавек, адказны за свае дзеянні. Сяргей Гоўша ўсё сваё жыццё аддаў абароне правоў беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя