“Афрыкарыум” – трапічная частка Уроцлава
Не так даўно – у кастрычніку 2014 году – сталіца Дольнашлёнскага ваяводства займела ўласны “Афрыкарыум” – збудаванне, дзе ў вялізных акварыумах размешчаны насельнікі трапічных мораў і акіяну. Размешчаны акеанарыум на тэрыторыі мясцовага заапарка і здалёк нагадвае вялікі ангар. Непадалёк яго “пасвіцца” цэлы статак жырафаў, а з іншага боку да “Афрыкарыума” прымыкае адкрыты басейн з камянямі і некаторымі відамі птушак.
У сярэдзіне наведнікаў чакае разнастайны і дзівосны свет марскіх жыхароў – чарапах і скатаў, ламанцінаў і стракатых рознакаляровых рыбак, пінгвінаў і акулаў, асобны басейн адведзены сямейству гіпапатамаў. Акрамя прадстаўнікоў жывёльнага свету тут можна паглядзець і розныя віды трапічнай флоры.
[Not a valid template]
Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя