У Варшаве з-за пагрозы тэракту адмянілі канцэрт Маргарыты Ляўчук



Пра гэта оперная спявачка распавяла ў сваім Instagram.

„З намі звязаліся польскія спецслужбы і сказалі, што на маім канцэрце ў Варшаве планаваўся тэракт. З мэтай бяспекі яны адмяняюць канцэрт у Варшаве 24 сакавіка. Квіткі ўжо не прадаюць. У Гданьску пакуль усё добра”.

Нагадаем, на гэтым тыдні сілавікі прыходзілі да бацькоў Маргарыты. У Беларусі спявачку абвясцілі ў вышук год таму — ёй інкрымінаваны арт. 370 КК (Здзек з дзяржаўных сімвалаў).