Масавыя скарачэнні на „Беларуськаліі”



Стала вядома пра выпадкі схаваных скарачэнняў на найбуйнейшым у Беларусі калійным прадпрыемстве, піша „Салідарнасць”.

Работнікам не працягваюць або скасоўваюць кантракты. Асабліва тое датычыцца былых актывістаў незалежнага прафсаюза ці тых, хто быў заўважаны ў пратэстах 2020 года.

Раней СМІ паведамлялі, што КДБ перадавала ў аддзелы кадраў спісы супрацоўнікаў, з якімі неабходна скасаваць працоўныя дамовы.