У Варшаве адкрылася выстава беларускіх рэпрэсаваных мастакоў



Выстава рэпрэсаваных мастакоў „Вітанкі з Беларусі” адкрылася ў Варшаве.

На ёй прадстаўленыя турэмныя малюнкі, тэматычныя перфарматыўныя творы, карціны на адзенні і іншае ад 17-ці дзеячаў.

Працягвае куратар выставы, мастачка Вольга Шніп:

– Насамрэч гэта было вельмі проста. Мы кінулі кліч, што нам патрэбныя мастакі, якія былі рэпрэсаваныя. Таму сёння толькі працы рэпрэсаваных мастакоў. То бок гэта не абавязкова турэмныя тэрміны, гэта мастакі, якіх звольнілі з працы, якія проста ўцякалі, бо ведалі, што па іх прыйдуць. У кагосьці зара муж на вайне за Украіну. Вельмі шмат розных гісторый, але ўсе яны аб’яднаныя тым, што яны не хацелі сюды прыехаць, а былі вымушаныя.

Выставу можна наведаць у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11) да 21 сакавіка ўключна.

Беларускае Радыё Рацыя