Гурт „The Superbullz” прэзентаваў альбом „Ланцугі”
20 гадоў таму
Беларускі гурт „The Superbullz” прэзентаваў альбом „Ланцугі”.
У рэліз увайшло 11 кампазіцый, некаторыя з іх можна было ўжо пачуць на канцэртах бэнду.
Распавядае лідар калектыву Алесь-Францішак Мышкевіч:
– Гэты альбом не для таго, каб весяліцца, гэта альбом паэзіі. Я не паэт, але тое, што мне хацелася сказаць, я гэтым задаволены. Хацелася, каб мяне пачулі людзі і прыслухоўваліся не толькі да музыкі, але і паслухалі словы, пра што спяваецца, вось чым ён адметны.
Канцэртная прэзентацыя альбома „Ланцугі” гурта „The Superbullz” адбудзецца 25-га сакавіка ў Гданьску. Там музыкі дадуць выступ, прымеркаваны да Дня Волі.
Беларускае Радыё Рацыя