Праграма стажыровак „Most+” працягваецца.



Дзякуючы праекту беларусы як унутры краіны, так і па-за яе межамі могуць атрымаць падтрымку на працоўныя паездкі ў ЕЗ. Сярод такіх – стажыроўкі, працоўныя візіты, удзел у міжнародных мерапрыемствах і інш.

Што даюць такія праграмы іх удзельнікам, распавяла праектны мэнэджар Наталля:

– Па-першае, гэта магчымасць усталяваць кантакты, магчымасць пазнаёміцца, магчымасць паказаць сябе беларусам, абмяняцца досведам, а не толькі павучыцца. Я думаю, што 4500 стажыровак зрабілі свой унёсак у развіццё беларускага грамадства, тое што было да 2020.

Больш інфармацыі пра праект можна знайсці ў інстаграм-акаўце.

Прэзентацыя праекту адбылася ў офісе „Free Belarus Center” у Варшаве.

Беларускае Радыё Рацыя