На Піншчыне ўшанавалі памяць літаратара Анатоля Шушко



Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі, які штогод адзначаецца 21 сакавіка, на Піншчыне ўшанавалі памяць літаратара Анатоля Шушко.

Сябры і паплечнікі наведалі магілу творцы на гарадскіх могілках, зладзілі вандроўку ў родную вёску паэта – Сташаны. У літаратурнае жыццё Шушко ўвайшоў разам з такімі асобамі, як Анатоль Сыс, Васіль Сахарчук, Леанід Галубовіч.

Краязнаўца Таццяна Хвагіна, якая са студэнцкіх гадоў сябравала з паэтам, адзначыла, што ўсё ж ёсць людзі, якім нельга знайсці замену:

Скажу, што ёсць вось такія асобы, якіх ніхто не заменіць. Таму што як у творца ў яго была божая творчая іскра. Быў і густ бачання, ён умеў адрозніць добрае ад дрэннага, чорнае ад белага і г.д. Тут у яго было 100 % пападанне. Гэта чалавек, які жыў для будучыні. Адзін з тых, хто жыў для будучыні.  

Анатоль Шушко акрамя літаратурнай дзейнасці выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школах Пінскага і Свіслацкага раёна. Заўчасна памёр у 2018 годзе. 

Беларускае Радыё Рацыя