Кіраўнік ByPol назвай фэйкам ліквідацыю “тэрарыста” ў Гародні



Мы думаем, што гэта фэйк. Спецыяльна, каб запужаць народ”.

Кіраўнік арганізацыі былых сілавікоў ByPol Аляксандр Азараў назваў інфармацыйным укідам звесткі пра аперацыю КДБ у Гародні з забойствам “тэрарыста-іншаземца”.

“Ніхто ў сілавых структурах пра гэта нічога не ведае, а такога быць не можа”, – адзначыў Азараў. Паводле яго, калі б насамрэч сілавікі даведаліся пра зламысніка, які плануе тэракты, “усю краіну на вушы паставілі б”.

“Калі б там была нейкая спецаперацыя, яны б абвясцілі план “Перахват” ці “Сірэна”. Бо ад пачатку невядома, колькі асоб могуць быць датычныя, шукалі б памагатых. Былі б перакрыты дарогі, было б узмацненне – а так нічога. Проста такі інфармацыйны ўкід”, – сказаў Азараў.

Беларускае Радыё Рацыя